Беларусь прыме ўдзел у чарговым паседжанні Камісіі Мытнага саюза
2 сакавіка ў Маскве адбудзецца паседжанне Камісіі Мытнага саюза Беларусі, Казахстана і Расіі.
Як паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў Беларусі, дэлегацыю краіны ўзначаліць намеснік прэм'ер-міністра Сяргей Румас, паведамляе БелаПАН.
Падчас паседжання камісіі будуць абмеркаваны пытанні, якія тычацца мытнага адміністравання, мытна-тарыфнага і нетарыфнага рэгулявання, выкананне плану дзеянняў па фармаванні Адзінай эканамічнай прасторы, а таксама ўдасканаленні істытуцыянальнай арганізацыі Камісіі Мытнага саюза ў сувязі з пашырэннем яе функцый.