Беларусь скарыстаецца Венесуэлай як базай для гандлю ўгнаеннямі

Пра гэта, адказваючы на пытанні венесуэльскіх журналістаў, паведаміў Аляксандр Лукашэнка:

"Наперадзе будаўніцтва ў Венесуэле цеплаэлектрастанцыі, газаправодаў, велізарнай колькасці жылля. Мы будзем ствараць сумесныя гандлёвыя прадпрыемствы для таго, каб рэалізоўваць нашыя тавары па ўсёй Лацінскай Амерыцы. Мы вырабілі ў Каракасе і прадалі па ўсёй Амерыцы".

Таксама Мінск разлічвае развіваць у Венесуэле здабычу фасфарытаў і вытворчасць азотных угнаенняў. Гэтыя ўгнаенні плануецца змешваць з калійнымі, беларускай вытворчасці, і прадаваць па ўсім лацінаамерыканскім рэгіёне.