Беларус спрабаваў прывезці з Украіны зброю і порах
Паўкілаграма пораху і 156 паляўнічых патронаў затрымалі на ўкраінска-беларускай мяжы.
Кантрабанду праваахоўнікі знайшлі на пераходзе “Даманава” ў аўтамабілі "Фольксваген-Шаран", якім кіраваў грамадзянін Беларусі. Аб гэтым паведамляюць "Валынскія навіны". 44-гадовы мужчына вяртаўся ў Беларусь. На пытанне аб перавозцы забароненых прадметаў ён адказаў, што не перавозіць такіх. Аднак пагранічнікі звярнулі ўвагу на тое, што кіроўца прыкметна нерваваўся і вырашылі правесці паглыблены агляд аўтамабіля.
Порах і патроны былі знойдзены ў адсеку для пальчатак, пад пярэднім сядзеннем і пад дном аўтамабіля за запасным колам. Зараз боепрыпасы і аўтамабіль канфіскаваныя і перададзеныя супрацоўнікам мытні. Кошт канфіскату ўсталёўваецца.