Беларусь усталявала дыпламатычныя адносіны з Андоррай
Адпаведны дакумент Аляксандр Лукашэнка падпісаў 11 жніўня.
Андорра з’яўляецца адной з самых невялічкіх дзяржаваў свету. Насельніцтва гэтага княства, заціснутага паміж Францыяй і Іспаніяй, складае менш за сто тысяч чалавек.