Беларусь вырашыць усе пытанні з Расіяй і будзе будаваць адносіны з Захадам

"Мы з Уладзімірам Пуціным ніколі ворагамі не былі. Ён там штосьці сказаў, я там штосьці сказаў. Мы размаўлялі з ім нармальна, абмяркоўваючы ўсе праблемы", — цытуе Лукашэнку БЕЛТА.

Ён таксама дадаў: "Я думаю, у будучы мой візіт у Маскву мы з Прэзідэнтам Расіі ўсе палітычныя, ваенна-палітычныя пытанні вырашым. І гэта не таму, што Лукашэнка на Захадзе, бач ты, не прымаюць, і таму ён ізноў перакінуўся да Расіі. Я Уладзіміру Уладзіміравічу адразу сказаў: калі вы думаеце, што мы не будзем выбудоўваць адносіны з Захадам, то памыляецеся. Мы будзем з імі выбудоўваць нармальныя адносіны".

Пра выгаднае геаграфічнае становішча Беларусі паміж Расіяй і Еўрасаюзам Лукашэнка сказаў так: "І тыя нас душаць, і гэтыя прыгнятаюць. Яно і зразумела — наш лёс такі. Мы на скрыжаванні, у нас геаграфічны цэнтр Еўропы".