Беларус залез у Крыму на скалу і не змог з яе злезці
Выпадак здарыўся 18 верасня каля пасёлка Арджанікідзэ ў горнай мясцовасці.
Як паведамляе МНС Украіны, у такой сітуацыі дапамагаць 27-гадоваму жыхару Мінска давялося выратавальнікам. З дапамогай адмысловага рыштунку яны знялі беларуса са скалы і даставілі ў бяспечнае месца. Медыцынская дапамога мужчыне не спатрэбілася.
Фота — alp.org.ua