"Беларусбанк" абмяжуе зняцце гатоўкі з картак $50 за суткі

Як паведаміла 21 красавіка прэс-служба банка, за межамі Беларусі зняцце гатоўкі з пластыкавых картак, адкрытых у беларускіх рублях, абмежавана $50 у эквіваленце цягам 24 гадзін. Па картках Visa Gold, MasterCard Gold вызначаны ліміт у памеры $500 за суткі.

Прэс-служба таксама праінфармавала аб дадаткова ўведзеных абмежаваннях. Заблакаваныя аперацыі па здыманні наяўных грашовых сродкаў у замежнай валюце, а таксама безнаяўныя аперацыі ў замежнай валюце ў прыладах ААТ "ААБ Беларусбанк" ды іншых банкаў на тэрыторыі Беларусі з рублёвых картак.

Прыпынена таксама адкрыццё карт-рахунку ў беларускіх рублях пры афармленні асабістых і карпаратыўных міжнародных банкаўскіх пластыкавых картак (у тым ліку мультывалютных), у тым ліку да ўжо раней аформленых названых картках з адкрыццём карт-рахунку ў валюце.