“Беларусбанк” імкнецца захаваць высокія стаўкі па ўкладах насельніцтва
“Беларусбанк” не збіраецца зніжаць працэнтныя стаўкі па ўкладах насельніцтва.
Пра гэта на прэс-канферэнцыі заявіл старшыня праўлення банка Надзея Ермакова, перадае агенцтва “Мінск-Навіны”.
Паводле яе словаў, у банкаўскай сістэме краіны доля сродкаў насельніцтва, залучаных “Беларусбанкам”, складае болей за 53%. За апошнюю пяцігодку памер сродкаў насельніцтва, размешчаных на рахунках банка, узрос у 3,8 раза і на пачатак 2011 года дасягнуў 13 трлн рублёў.
Фота: telegraf.by