Беларусі, Расіі і Казахстану прапаноўваюць забыцца на Еўрасаюз

І не варта спадзявацца на дапамогу Еўрапейскага Саюза. Такое меркаванне выказаў дырэктар Расійскага інстытута стратэгічных даследаванняў Леанід Рашэтнікаў на пасяджэнні круглага стала ў Мінску.

Рашэтнікаў: “Еўрасаюз заўсёды быў апошнія 20 гадоў надзеяй і Расіі, і Беларусі ў плане перспектыўнага партнёра. Але гэтыя 20 гадоў паказалі, што Еўрапейскі Саюз не хоча развіваць адносіны так, як хочам мы. А менавіта ўзаемавыгадныя, раўнапраўныя, не абмежаваныя ніякімі палітычнымі ўмовамі адносіны. Ёсць шанец, выкарыстоўваючы патэнцыял Беларусі, Расіі ды Казахстана, перажыць будучы сусветны эканамічны крызіс. Перажыць, выжыць і працягваць развіццё”.

На думку палітолага, у сувязі з гэтым становіцца актуальнай ідэя стварэння Еўразійскага эканамічнага саюза. Ён дасць магчымасць у перыяд найцяжэйшага крызісу ўтрымацца на плыву.