Беларускі ксёндз Сяргей Сурыновіч запрошаны на сустрэчу блогераў у Ватыкане

На сайце Папскай рады па сродках масавай камунікацыі быў апублікаваны спіс блогераў, якіх запрасілі на сустрэчу ў Ватыкан, што адбудзецца 2 мая 2011 г. На ўдзел у сустрэчы было пададзена звыш 750 заяў, з якіх арганізатары адабралі 150 удзельнікаў. Сярод іх — беларускі святар і блогер кс. Сяргей Сурыновіч, паведамляе catholic.by

Блог на «LiveJournal»
ксёндз Сурыновіч завёў дастаткова даўно. Але прыкладна чатыры гады таму, з пачаткам працы ў парафіі Божага Провіду ў Слабодцы (Віцебская дыяцзія), з’явілася рэальная неабходнасць казаць пра жыццё парафіі, а таксама дзяліцца навуковымі даследаваннямі па біблістыцы.

Аўдыторыя блогу, што з’яўляецца своеасаблівай хронікай парафіі, дастаткова разнастайная: ад парафіянаў, якія жадаюць убачыць сябе на фотаздымках, да інтэлігенцыі. Большасць з іх — католікі, але наведваюць блог і праваслаўныя. Знаёмяцца з артыкуламі блогу і жыхары замежжа.

У першую чаргу ад сустрэчы ў Ватыкане святар-блогер чакае атрымаць вопыт, пазнаёміцца з новымі людзьмі, а таксама азнаёміцца з праблемамі, якія ўдзымаюцца ў іншых блогах.