Беларускія "чорныя капальнікі" — у паніцы
"Калі прэзідэнт Беларусі даў міністру ўнутраных справаў каманду засадзіць "чорных і белых капальнікаў за краты", гэта будзе зроблена бліжэйшымі днямі".
Так ІА REGNUM пракаментаваў учорашнюю заяву Аляксандра Лукашэнку з нагоды следства пра тэракт у мінскім метро "чорны археолаг" Вітаўтас К з Алітуса, вядомы ў Літве пад мянушкай Вітас-Грэйдэр.
"Грэйдэр" паведаміў, што ўжо звязаўся з калегамі з суседняй краіны. Тыя "ў паніцы" і "ўжо схавалі металадэтэктары ад граху падалей".
Згодна з ягонымі словамі, "у Беларусі знайсці зброю і боепрыпасы часоў вайны можна, нават збіраючы грыбы". "Вітас-Грэйдэр" прызнаўся, што шмат разоў "нелегальна пераходзіў мяжу ў цяжкадаступных месцах", дзе ў 1944 годзе ў наступальных баях дзейнічалі войскі 3-га Беларускага фронту.
Праўда, агаварыўся ідэйны лідар літоўскіх "чорных капальнікаў", іх пошукавая група "ніколі не гандлявала "рэхам" вайны, хаця такія прапановы абходнымі шляхамі прыходзілі не раз".