Беларуска атрымала 35 тысяч расійскіх рублёў за аздабленне Масквы

Дызайнерка выступала з серыяй работ “З Новым годам!”, героямі якіх сталі сімпатычныя снегавікі. Тата і мама снегавікі трымаюць на руках дзіцятка-снегавіка. Па словах самой аўтаркі, гэты варыянт з’явіўся вельмі хутка: новы год у яе асацыяваўся з нараджэннем дзіцяці. І потым атрымаўся цэлы ланцуг вобразаў.

Сама Ганна год таму нарадзіла сына і цяпер у дэкрэтным адпачынку. Раней яна працавала дызайнерам у прыватнай фірме, паведамляе сайт Народныя навіны Віцебска.