Беларуска спрабавала вывезці ў Польшчу 300 манет XVI-XVII стагоддзяў (фота)

Як паведамляе "Dziennik wschodni", 48-гадовая беларуска спрабавала правезці ў аўтамабілі праз мяжу амаль тры сотні манет: 233 рускія і 61 польскую. Схаваныя яны былі ў багажы.

Паводле заканадаўства Польшчы і ЕС, дазвол на правоз нумізматычных калекцый не патрэбны. Аднак на мяжы іх гаспадар павінен паведаміць супрацоўнікам мытні, што вязе такія прадметы і аплаціць адпаведную суму. Аднак беларуска гэтага не зрабіла.

Аддзяленне мытні ў Бялай Падляшчы пачало разбіральніцтва. Жанчына адмовілася даваць паказанні, аднак была вымушана выплаціць 1500 злотых (каля 500 долараў) — да будучага магчымага штрафу.