Беларуска з куляй у грудзях затрымала злодзея (відэа)

Як паведамляе тэлеканал ТСН, трое хлопцаў і дзяўчына заўважылі злодзея з падворка, дзе яны вячэралі. Калі зламыснік саскочыў з балкона і кінуўся наўцёкі, беларусы пачалі яго пераследваць.

Яны амаль дагналі хлопца, але ў гэты момант той дастаў пісталет і пачаў адстрэльвацца. Пасля некалькіх недакладных стрэлаў злодзей патрапіў у 24-гадовую Вольгу. Але дзяўчына, нягледзячы на ​​цяжкае агнястрэльнае раненне ў грудзі, затрымала мужчыну. Сябры пацярпелай скруцілі яго, а гераіні выклікалі "хуткую".

Злодзеем аказаўся 26-гадовы жыхар Сімферопаля, які раней ужо прыцягваўся да адказнасці за разбойны напад. У беларусаў ён спрабаваў сцягнуць фотаапарат, грошы і некалькі рэчаў. За спробу забойства і разбой затрыманаму пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Вольгу ўжо выпісалі са шпіталя, яна разам з сябрамі вярнулася ў Беларусь.