Беларуска заваявала “золата” на чэмпіянаце свету па вольнай барацьбе
Ванеса Каладзінская стала найлепшай у вагавой катэгорыі да 48 кілаграмаў на сусветным першынстве ў Канадзе.
На шляху да тытулу чэмпіёнкі Ванеса адолела прадстаўніцу ЗША, бронзавую медалістку Алімпіяды-2012 Кларысу Чунь, Таццяну Аманжол-Бакацюк з Казахстану, Сяамей Лі з Кітаю, а ў фінале — японку Эры Тасаку — 0:2, 1:0, 3:2.
Таксама на чэмпіянаце адзначыліся яшчэ дзве беларускі: “серабро” ў Заліны Сідаковай (да 59 кг), а “бронзу” мае Васіліса Марзалюк (да 72 кг), інфармуе БЕЛТА.