Беларускае дзіця прывезлі на абследаванне ў Расію, яно памерла
Трагічнае здарэнне адбылося ў Санкт-Пецярбурзе 2 сакавіка.
Як паведамляе БЕЛТА, бацькі прывезлі з Беларусі 6-месячнага хлопчыка ў расійскі горад для медычнага абследавання. Аднак у суботу яму стала кепска, калі прыехала "хуткая", хлопчык ужо памёр. Паводле папярэдніх звестак, прычынай смерці стала хвароба.
Фота — onliner.by