Беларускага афіцэра адправяць у Паўднёвы Судан у місіі ААН
Пра гэта паведаміў памочнік міністра абароны па пытаннях ваеннай палітыкі генерал-маёр Аляксандр Анісімаў.
Па яго словах, якія перадае interfax.by, Беларусь хоча зрабіць пасільны ўнёсак у выкананне аперацый ААН па падтрыманні міру і бяспекі. Таму прадстаўнік нашай краіны адправіцца ў місіі ААН у Паўднёвы Судан.
Гэта будзе вайсковец на пасадзе афіцэра па сувязі. Зараз афіцэра рыхтуюць да камандзіроўкі, а ў 20-х днях лістапада ён павінен адправіцца да месца службы.