Беларускаму касманаўту Уладзіміру Кавалёнку споўнілася 70 год
Ён з’яўляецца адным з піянераў засваення касмічнай прасторы.
Касманаўт, навуковец і двойчы герой Савецкага Саюза Уладзімір Кавалёнак нарадзіўся ў 1942 годзе ў вёсцы Белае Крупскага раёна Мінскай вобласці, інфармуе БЕЛТА. У 1963 годзе ён скончыў Балашоўскае вышэйшае ваеннае авіяцыйнае вучылішча лётчыкаў. Затым скончыў Ваенна-паветраную акадэмію імя Юрыя Гагарына. Свой першы палёт у космас на караблі “Саюз-25” Уладзімір Кавалёнак здзейсніў у 1977 годзе, у якасці камандзіра.
Агулам ён правёў у космасе 216 сутак, у тым ліку 2 гадзіны ў адкрытым космасе.
У горадзе Крупкі ўсталяваны бронзавы бюст славутага беларускага касманаўта.