Беларуская алімпійская футбольная зборная прайграла другой камандзе Расіі

10 кастрычніка на мінскім стадыёне "Трактар" адбыўся таварыскі матч алімпійскай футбольнай зборнай Беларусі і другой каманды Расіі. Гаспадары саступілі з лікам 2:3.


Першы тайм скончыўся з лікам 0:2 на карысць гасцей. Другая палова сустрэчы была забеларусамі, якія здолелі забіць два мячы, але агульны лік быў на карысць гасцей.