Беларуская амбасада не каментуе аварыю, учыненую п'яным дыпламатам
Прадстаўнік амбасады на пытанні журналістаў лаканічна адказаў: ніякіх каментароў.
Прадстаўнікі СМІ хацелі даведацца, ці будзе далей працаваць у Літве Яраслаў Дзікціеўскі, перадае партал DELFI.
Нагадаем, што ўвечары ў чацвер дарадцы беларускай амбасады на аўтамабілі VW Jetta з зялёнымі дыпламатычнымі нумарамі ўрэзаўся ў стаячы мікрааўтобус Renault. Той, у сваю чаргу, урэзаўся ў стаячы аўтамабіль BMW.
П'яны дыпламат у аварыі не пацярпеў, у іншых машынах людзей не было. Дзікціеўскі адмовіўся прайсці праверку алкатэстэрам. Ён заявіў паліцыянтам, што вельмі стаміўся на працы і заснуў за рулём.
Паліцыя не магла затрымаць дарадцу, які мае дыпламатычную недатыкальнасць. Таму яго перадалі супрацоўнікам амбасады.