Беларуская футбольная “маладзёжка” сёння згуляе з Чэхіяй
Вырашальны матч за пуцёўку на Алімпіяду-2012 пачнецца а 16-й гадзіне.
Адзначым, што незалежна ад выніку матча, абедзве каманды ўсё адно атрымаюць бронзавыя ўзнагароды маладзёжнага чэмпіянату Еўропы ў Даніі.
На першынстве кантыненту беларусы выйгралі пакуль толькі ў Ісландыі (2:0). Усе астатнія матчы скончыліся для нашай каманды паражэннямі (1:2 — ад Даніі, 0:3 — ад Швейцарыі, 1:3 — у паўфінале ў дадатковы час ад Іспаніі).
У паядынку за першае месца сустрэнуцца зборныя Іспаніі і Швейцарыі. Нагадаем, у паўфінале швейцарцы перамаглі чэхаў — 1:0 (у дадатковы час). Абодва фіналісты ўжо забяспечылі сабе пуцёўкі на Алімпіяду ў Лондан.