Беларуская футбольная зборная скацілася на 65-е месца ў свеце
З моманту апублікавання папярэдняй класіфікацыі ФІФА (19 кастрычніка), зборная краіны страціла яшчэ 4 пазіцыі. Раней яна была на 61-м радку.
Колькасць ачкоў у Беларусі зменшылася з 529 да 501. А за апошнія тры месяцы наша футбольная дружына згубіла ў рэйтынгу ФІФА ажно 24 радкі. Рэкордным дасягненнем была 36-я пазіцыя, куды беларусы здолелі ўзняцца ў лютым гэтага года, нагадвае БЕЛТА.
Сярод 53 еўрапейскіх зборных наша краіна па-ранейшаму займае 32-е месца. З краінаў былога СССР Беларусь стаіць на 5-й пазіцыі следам за Расіяй, Арменіяй, Украінай і Эстоніяй.