Беларуская футбольная зборная займае 42-гі радок сусветнага рэйтынгу
Яна апусцілася на дзьве пазіцыі.
Чарговым рэйтынг-ліст Міжнародная федэрацыя футбола распаўсюдзіла 27 ліпеня. Паводле яго, зборная Беларусі апусцілася з 40-га на 42-е месца, а колькасць набраных ёю балаў не змянілася і склала 636. Справа ў тым, што ў ліпені каманда матчаў не праводзіла.
У еўрапейскім рэйтынгу беларуская зборная засталася на 25-ым радку. Сярод зборных краін былога СССР яна ідзе другой пасля Расіі. Лепшым для беларускай зборнай з'яўляецца 36-е месца ў сусветным рэйтынгу, якое яна займала ў лютым 2011 года.
А ачолілі рэйтынг ФІФА зборныя Іспаніі, Галандыі і Германіі.