Беларуская хакейная “маладзёжка” абыграла аднагодак са Славакіі

Гэта была першая з дзвюх запланаваных таварыскіх сустрэчаў, інфармуе БЕЛТА. Беларусы здолелі выдраць перамогу ў самым пачатку авертайма, а перад гэтым усяго за 71 секунду да заканчэння трэцяга перыяду зраўнялі лік, сышоўшы ад блізкай паразы.

Сёння ў П’ешцянах каманды правядуць другі таварыскі матч. Для абедзвюх дружын гэты паядынак стане апошняй рэпетыцыяй перад чэмпіянатам свету. Славакі выступяць 11-17 красавіка ў групе А дывізіёна І у сябе дома, а беларусы ў тыя ж тэрміны, але рангам ніжэй, у групе В, якую прыме венгерскі Секешфехервар.