Беларуская мытня зможа прапускаць удвая больш аўтамабіляў

Пра гэта 25 студзеня паведаміў намеснік старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Сяргей Барысюк,

Барысюк: "Мэта гэтай комплекснай праграмы — стварэнне інфраструктуры аўтадарожных пунктаў пропуску, якая адпавядае міжнародным сучасным патрабаванням. Мы плануем павялічыць агульную прапускную здольнасць усіх аўтадарожных пунктаў пропуску да 32 тысяч 870 аўтамабіляў у суткі".

Комплексная праграма па развіцці інфраструктуры да 2015 года зараз знаходзіцца на разглядзе ў Савеце міністраў.