Беларуская нафтавая кампанія турбуецца аб украінскіх спажыўцах

Пра гэта 15 лютага заявіў намеснік гендырэктара па камерцыйных пытаннях ЗАТ "Беларуская нафтавая кампанія" Аляксандр Дзямідаў, перадае ІА REGNUM.

Пад адміністрацыйнымі захадамі маюцца на ўвазе планы ўрада Ўкраіны ўвесці ахоўныя захады тарыфнага рэгулявання імпарту нафтапрадуктаў з Беларусі. Інакш кажучы — павысіць імпартныя пошліны, на чым даўно настойваюць украінскія нафтаперапрацоўшчыкі, што наракаюць на коштавы дэмпінг з боку беларусаў.

Абвінавачанні ў дэмпінгу прадстаўнік БНК адпрэчыў, адзначыўшы, што беларускія НПЗ пастаўляюць ва Ўкраіну прадукцыю высокай якасці па рынкавых коштах.

"Нярынкавае, адміністрацыйнае выцясненне беларускіх нафтапрадуктаў з рынку Ўкраіны можа прывесці да росту коштаў цераз дэфіцыт аўтамабільнага паліва", — заявіў Дзямідаў.