Беларуская тэнісістка Настасся Якімава ўжо 68-я ў рэйтынгу WTA
За апошнія тыдні яна палепшыла сваё становішча на дзесяткі пунктаў.
22-гадовая беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка захавала за сабой трэцяе месца ў рэйтынгу WTA, абноўлены варыянт якога быў апублікаваны сёння. Лідаркай рэйтынгу застаецца Каралін Вазняцкі з Даніі, на другім месцы — Марыя Шарапава, расіянка беларускага паходжання. У чэмпіёнскай гонцы Азаранка займае пятае месца.
Адзначым прагрэс беларускай тэнісісткі 24-гадовай Настассі Якімавай, якая працягвае паляпшаць сваё становішча ў рэйтынгу. Цяпер яна ўжо 68-я, а на мінулым тыдні была 79-й, а на пазамінулым — 84-й.