Беларуская ўлада ўсё ж будзе ўдзельнічаць ва Усходнім партнёрстве
Польшча запрасіла на Першы Бізнэс-форум Усходняга партнёрства намесніка міністра эканомікі Антона Кудасава.
Гэты форум пройдзе 30 верасня 2011 года ў польскім Сопаце паралельна з самітам Усходняга Партнёрства. Запрашэнне на яго адпраўленыя прадстаўнікам беларускіх арганізацый і кампаній, прадпрымальнікам і чыноўнікам, паведамляе "Ежедневник".
На сустрэчы будзе абмяркоўвацца значэнне Ўсходняга партнёрства для развіцця эканамічнага супрацоўніцтва паміж Еўрасаюзам і краінамі-ўдзельніцамі ініцыятывы.
На форум прыбудуць прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск, старшыня Савета Еўропы Герман ван Ромпей, а таксама еўракамісар Штэфан Фюле. Акрамя таго, плануецца ўдзел старшыні Еўрапарламента Ежы Бузека і старшыні Еўракамісіі Жазэ Мануэля Барозу.