Беларускі гандбаліст гуляў у Швейцарыі са зламаным носам
Гандбалісты мінскага "Дынама" вяртаюцца на радзіму з перамогай. Яны выйгралі ў матчы Лігі чэмпіёнаў у "Шафхаўзена" — 33:28 (16:14).
Шэсць мячоў на рахунку Максіма Бабічава, які гуляў са зламаным носам!
Цяпер у мінскіх дынамаўцаў 7 ачкоў пасля 6 гульняў і трэцяе месца ў групе. Лідыруе "Барселона" — 10 ачкоў пасля 5 матчаў, на другім месцы — "Берлін" з 8 ачкамі (таксама пасля 5 гульняў). Для выхаду ў 1/8 фінала "Дынама" павінна заняць у групе месца ў чацвёрцы лепшых.
Фота — dinamohandball.by