Беларускі настаўнік украінскіх "Карпат" – лепшы футбольны трэнер красавіка

Беларускі трэнер "Карпат" Алег Конанаў – лепшы трэнер ўкраінскай Прэм'ер-лігі ў красавіку гэтага года. Да такой высновы прыйшлі чытачы найбольш папулярнага футбольнага сайта Ўкраіны football.ua.

Заўзятарам было прапанавана вызначыць лепшага трэнера месяца сярод трох кандыдатаў. Алег Конанаў, набраўшы 47% галасоў, апярэдзіў настаўніка "Дынама" Юрыя Сёміна і галоўнага трэнера "Севастопаля" Ангела Чэрвянкова.

Адзначым, што пад кіраўніцтвам Алега Конанава ў пяці матчах красавіка "Карпаты" ні разу не прайгралі.

Нагадаем, што 7 траўня, на матчы ўкраінскага чэмпіянату “Карпаты” (Львоў) — “Дынама” (Кіеў), з'явіўся вялікі бел-чырвона-белы сцяг з гербам "Пагоня" і надпісам "Конанаў Алег Георгіевіч — ганаровы грамадзянін Львова".