Беларускі не трапяць у плэй-оф ІІ Сусветнай групы Кубка федэрацыі

У заключным матчы папярэдняга этапу турніру, які праходзіць у ізраільскім Эйлаце з 6 па 11 лютага, беларускі прайгралі харваткам.

Спачатку Аляксандра Сасновіч саступіла 15-гадовай Ане Конюх — 7:6, 4:6, 2:6, а затым Ілона Крэмень — Донне Векіч — 1:6, 6:7 (2:7). У парным паядынку, які не меў турнірнага значэння, Аляксандра Сасновіч разам з Лідзіяй Марозавай прайгралі Дар’і Юрак і Тэрэзе Мрдэзе — 6:7 (2:7), 3:6.

Першае месца ў падгрупе заняла Харватыя, якая 9 лютага сустрэнецца з пераможцай падгрупы С Польшчай у матчы за права выступаць у плэй-оф ІІ Сусветнай групы Кубка федэрацыі. Беларусь згуляе за пятае месца з Ізраілем, які заняў другое месца ў падгрупе С.

Год таму беларускія тэнісісткі выступалі ў ІІ Сусветнай групе, дзе прайгралі амерыканкам (0:5), а ў плэй-оф — швейцаркам — (1:4), нагадвае БелаПАН.