Беларускі штучны спадарожнік Зямлі паляціць у космас ў канцы верасня

У расійскім касмічным ведамстве сцвярджаюць, што практычна ўсе пытанні, звязаныя з запускам беларускага спадарожніка, вырашаныя. Беларускі касмічны апарат будзе запушчаны адначасова з яшчэ некалькімі спадарожнікамі. На сённяшні дзень усе выпрабаванні скончаныя.

Нагадаем, што гэта ўжо другая спроба Беларусі стаць касмічнай дзяржавай. Першы наш спадарожнік – Белка – быў знішчаны падчас няўдалага запуску з Байканура.