Беларускі скакун у ваду Вадзім Каптур разбіў галаву (фота)

Гэта здарылася на трэніроўцы на чэмпіянаце свету ў Шанхаі. Спартсмен няўдала адштурхнуўся ад платформы і ў працэсе кручэння ўдарыўся аб яе галавой. На шчасце, яго калегі-скакуны хутка зрэагавалі на здарэнне. Яны кінуліся ў ваду і дапамаглі Вадзіму выбрацца з басейна, паведамляе Прессбол.

Спартсмен не страчваў прытомнасць, хоць у яго вялікая рваная рана вышэй ілба. Дакладны дыягназ пакуль не паведамляецца.

Фота: photoblog.msnbc.msn.com