Беларускіх пастаўшчыкоў дапусцяць да расійскіх дзяржзаказаў у 2012 годзе

Пра гэта заявіў 23 сакавіка намміністра эканамічнага развіцця РФ Аляксей Ліхачоў.

"Нацыянальны рэжым будзе дзейнічаць з Беларуссю з 2012 года, з Казахстанам — з 2014 года", — сказаў Ліхачоў.

Нагадаем, улады Беларусі не аднойчы папракалі кіраўніцтва Расіі ў стварэнні перашкодаў беларускім суб'ектам гаспадарання падчас правядзення дзяржзакупак. У сваю чаргу, расійскія пастаўшчыкі вінавацілі ўлады Беларусі ў нядобрасумленнай канкурэнцыі на ўнутраным рынку Беларусі, піша ІА REGNUM.