Беларускіх дальнабойшчыкаў заклікаюць быць асцярожнымі ў Польшчы

Цягам апошнім дзён у Польшчы ідуць навальніцы з моцным ветрам і залевамі. Стыхія наносіць шкоду дамам і збудаванням у асобных раёнах, топіць дарожнае пакрыццё. Асабліва гэта тычыцца курортных раёнаў польскай Балтыкі. Кіроўцаў, а таксама іншых беларускіх грамадзян, што плануюць вандроўкі ў гэтым рэгіёне, заклікаюць быць уважлівымі і асцярожнымі, перадае БЕЛТА.

У выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацыяў, беларуская консульская місія ў Гдальску гатовая аказаць неабходную дапамогу.