Беларускія баскетбалісткі зноў выйгралі ў зборнай Літвы
Жаночая баскетбольная зборная Беларусі вяртаецца ў Мінск пасля збораў у Літве.
У чацвер у таварыскім матчы беларускі перамаглі літовак — 54:50 (найбольш ачкоў набралі Насця Верамеенка (на здымку) — 15 і Аляксандра Тарасава — 12). Нагадаем, учора наша каманда таксама святкавала перамогу — 74:46.
Жаночая зборная Беларусі пад кіраўніцтвам літоўскага спецыяліста Рымантаса Грыгаса працягне падрыхтоўку да адборачнага турніра чэмпіянату Еўропы 2013 года, спачатку ў Мінску, а з канца траўня — у Турцыі.
Фота — goals.by