Беларускія біятланісты заваявалі медалі на юніёрскім чэмпіянаце свету
Спаборніцтвы праходзілі ў Фінляндыі.
Прычым тры ўзнагароды з чатырох заваяваў Максім Раманоўскі (ва ўзроставай катэгорыі да 19 гадоў). На яго рахунку "бронза" ў гонцы пераследу на 10 кіламетраў, а таксама "срэбра" ў спрынце на 7,5 кіламетраў і індывідуальнай гонцы на 12,5 км.
У заключны дзень турніра бронзавую ўзнагароду ў гонцы пераследу ў катэгорыі сярод дзяўчат да 21 года заваявала беларуска Ірына Крыўко, паведамляе БЕЛТА.