Беларускія футбалісты прайгралі на старце кваліфікацыі маладзёжнага Еўра
Першы матч адборачнага турніра першынства кантынента 2015 года прайшоў у Жодзіне ў аўторак.
Каманда Аляксея Вергяенкі прайграла зборнай Ісландыі з лікам 1:2. Госці вызначыліся на 5-й і 52-й хвілінах гульні, толькі на 73-й хвіліне беларусы здолелі забіць адзін гол — пенальці рэалізаваў Дзяніс Кавалеўскі.
Наступны матч маладзёжная зборная Беларусі правядзе 11 чэрвеня на сваім полі з камандай Казахстана.