Беларускія хакейныя юніёры згуляюць з датчанамі

Чэмпіянат праходзіць у італьянскім Азіяга. Гульня беларусаў з датчанамі пачнецца а 17.30 паводле мінскага часу, перадае БЕЛТА.

З камандай гэтай краіны нашы юнакі сустракаліся двойчы ў гэтым сезоне і абодва разы саступілі — у лістападзе 2012 года на турніры ў Бабруйску (0:3) і ў лютым 2013 года ў Лідзе (1:3).

Таксама супернікамі беларусаў стануць аднагодкі з Італіі, Францыі, Нарвегіі і Славеніі. У элітным эшалоне чэмпіянату свету юнацкая зборная Беларусі не выступае з 2010 года, калі на чэмпіянаце свету ў Бабруйску заняла апошняе месца сярод 10 каманд.