Беларускія і ўкраінскія ўлады будуць размаўляць пра знікненне Свіцязі
Чыноўнікі сустрэнуцца ў сакавіку ў Брэсцкай вобласці на Хаціслаўскім крэйдавым радовішчы.
Найхутчэй падчас сустрэчы будзе абмяркоўвацца пытанне распрацоўкі радовішча і здабычы мелу ў Хаціслаўскім кар'еры. У выніку такой працы, па прагнозах некаторых украінскіх навукоўцаў, на тэрыторыі Укріаны могуць змялець і знікнуць Шацкія азёры, паведамляюць “Валынскія навіны”.
Нагадаем, Хаціслаўскае радовішча размешчана ў 30 кіламетрах ад возера Свіцязь і знаходзіцца каля дзяржаўнай мяжы Беларусі з Украінай.