Беларускія кінематаграфісты пазмагаюцца за “Залатую бульбу”

У ім могуць прыняць удзел як мастацкія, так і дакументальныя фільмы. Пераможцаў чакаюць узнагароды: "Залатая Бульба" і 2500 злотых (каля 800 долараў), "Сярэбраная Бульба" і 1500 злотых (каля 500 долараў), а таксама "Бронзавая Бульба"  і 1000 злотых (каля 350 долараў).

Заяўку можна падаць да 15 верасня, запоўніўшы анкету.

Першы кінафестываль "BULBAMOVIE" адбыўся ў Варшаве 22-23 кастрычніка 2011 года. У яго праграме былі прадстаўлены фільмы беларускіх альтэрнатыўных рэжысёраў, найлепшыя дакументальныя стужкі тэлеканала "Белсат", рэтраспекцыя Галіны Адамовіч, паказ выбраных фільмаў студыі "Беларусьфільм" і рэтраспекцыя творчасці Андрэя Кудзіненкі.