Беларускія памежнікі перахапілі чатыры паліцэйскія дубінкі з Нямеччыны

Як паведамляе БЕЛТА, у пункце пропуску "Брэст" пасажырам было прапанавана выйсці з асабістымі рэчамі з аўтобуса. Высветлілася, што ў салоне засталіся рэчы, якія кіроўца на просьбу незнаёмай асобы пагадзіўся прывезці з Нямеччыны ў Беларусь. Сярод іх — дубінкі паліцыянтаў, нажы, камплекты вайсковай амуніцыі, два друкавальных прыстасаванні, 100 адзінак парфумы — на агульную суму 86 мільёнаў рублёў (больш за 10 тысяч долараў).