Беларускія праграмісты-выпускнікі ВНУ слаба гавораць па-англійску
Каб падняць іх у англійскай мове да належнага ўзроўню, польская фірма Hi Tech трымае двух выкладчыкаў.
Замежнае прадпрыемства з польскім капіталам Ericpol правяло Дзень адчыненых дзвярэй з нагоды міжнароднага Дня праграміста. Фірма працуе ў галіне праграмнага забеспячэння для тэлекамунікацый, медыцыны і аўтастрахавання. Для паспяховай працы патрэбна веданне англійскай мовы. Беларускія кандыдаты разумеюць англійскую мову, могуць на ёй чытаць, але свабодна размаўляць не ўмеюць, таму іх даводзіцца давучваць, сказаў прадстаўнік фірмы.
Пра недахоп у ведах праграмістаў спярша даведаліся брэсцкія школьнікі, а потым распавяла газета “Брестский курьер”.