Беларускія санаторыі на Новы год амаль цалкам выкупілі расіяне
Браніраваць жа пуцёўкі на навагоднія вакацыі трэба было яшчэ ў траўні.
Пра гэта "Ежедневнику" паведаміў дырэктар рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Мікалай Мазур. Па яго словах, расіяне выкупілі 96% беларускіх пуцёвак.
Дарэчы, на сёння ў Беларусі 109 санаторна-курортных арганізацый. Сярод іх 69 дарослых і 10 дзіцячых санаторыяў.