Беларускія валанцёры цэлы год будуць даследаваць вулканы Далёкага Усходу
Алена Лепа і Уладзімір Буры з'ехалі туды два тыдні таму і ўжо выйшлі на сувязь.
Да гэтага на Камчатцы валанцёрскую службу прайшоў беларус Канстанцін Чыкалаў. Цяпер ён перадаў эстафету землякам-выпускнікам біялагічнага факультэта БДУ. Алена Лепа працавала ў Інстытуце рыбнай гаспадаркі, а Уладзімір Буры вучыўся ў магістратуры.
Фінансуе працу на Камчатцы навукоўцаў з розных краін нямецкі фонд аховы прыроды, паведамляе газета "Рэспубліка".