Беларуску злавілі на крадзяжы віскі і тэкілы з расійскага супермаркета
24-гадовая грамадзянка нашай краіны была затрымана за крадзеж алкаголю з крамы ў горадзе Зеленагорск.
Аб гэтым паведамляе сайт netall.ru, ахоўнік крамы звярнуў увагу на пакупніцу, якая паводзіла сябе дзіўна: нервова праходзіла міма стэлажоў і ўвесь час азіралася па баках. Пабадзяўшыся па краме, дзяўчына накіравалася да выхаду. Пры гэтым, як здалося ахоўніку, яе пакет прыкметна пацяжэў. Для праверкі сваіх падазрэнняў мужчына спыніў дзяўчыну і патэлефанаваў у паліцыю.
Паліцыянты знайшлі ў пакеце дзяўчыны 2 бутэлькі тэкілы і бутэльку віскі агульным коштам каля 3 тысяч рублёў (100 долараў). З-за наяўных доказаў і запісаў камер відэаназірання жыхарка Беларусі прызналася ў крадзяжы.
Пазней высветлілася, што яна ўжо не раз прыцягвалася да крымінальнай адказнасці за аналагічныя злачынствы.