Беларускую кампанію аштрафавалі на 400 тысяч долараў

Касацыйны арбітражны суд Маскоўскай акругі пацвердзіў законнасць пастановы Федэральнай антыманапольнай службы Расіі аб накладанні на Беларускую харчовую кампанію штрафу ў памеры больш за 12 млн. расійскіх рублёў (каля 400 тысяч долараў).

20 студзеня мінулага года камісія ФАС Расіі вынесла рашэнне аб прызнанні парушэння некалькімі беларускімі і расійскімі прадпрыемствамі закона "Аб абароне канкурэнцыі" (узгодненыя дзеянні, што прыводзяць да раздзелу таварнага рынку). Высветлілася, што яны ўзгаднялі ўмовы рэалізацыі солі беларускай вытворчасці.

На Беларускую харчовую кампанію быў накладзены абаротны штраф. Яна звярнулася ў арбітражны суд з іскам аб змяненні пастановы, але ён штраф не адмяніў, паведамляе БелаПАН.