Беларусы і ўкраінцы звінавацілі FIBA у сімпатыях да Лукашэнкі

Яны абвінавацілі міжнародную федэрацыю баскетболу FIBA у падтрымцы рэжыму Лукашэнкі. Пра гэта паведамляе сайт грамадскай арганізацыі Цэнтр рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва без межаў”. 


Нагодай стаў інцыдэнт у польскай Быдгашчы падчас матчу жаночага чэмпіянату Еўропы па баскетболе. Нагадаем, падчас гульні беларускай каманды беларускія заўзятары вывесілі нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг. Ахова матчу па просьбе беларускай каманды выдаліла з залы фанатаў з нацыянальнай сімволікай. 


У заяве гаворыцца, што адсутнасць прабачэнняў ад міжнароднай арганізацыі баскетболу FIBA перад беларусамі выклікае здзіўленне. Адзіным тлумачэннем дзеянняў FIBA аўтары заявы бачць падтрымку беларускага рэжыму.

 
Подпісы пад заявай паставілі ўкраінскія арганізацыі Цэнтр рэгіянальнага развіцця “Супрацоўніцтва без межаў” і “Нацыянальны Альянс”, з беларускага — “Малады Фронт”, “Маладыя дэмакраты”, моладзь аргкамітэту БХД, “Правы Альянс”, “Беларуская Нацыянальная Памяць”, моладзевая арганізацыя “Дзедзіч”.