Беларусы пабудуюць інфраструктуру да чэмпіянату свету па футболе-2018?

Пра гэта паведаміў губернатар Васіль Голубеў у чацвер у Мінску на сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам.

Голубеў: "Мы — адзін з гарадоў Расіі, які будзе праводзіць чэмпіянат свету па футболе 2018 года. Цалкам новыя задачы перад намі стаяць. Да канца года мы сфармуем поўны план па рэалізацыі ўсёй гэтай праграмы. І тут усё новыя тэхналогіі ў будаўніцтве, арганізацыі дарожнай гаспадаркі, мадэрнізацыі транспартнай інфраструктуры нам вядома цікавыя. Такі досвед у Беларусі ёсць".

Акрамя таго, Растоўскую вобласць цікавіць вопыт Беларусі ў галіне забеспячэння эфектыўнай работы камунальных службаў і перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі. Таксама вядуцца перамовы аб прыцягненні беларускіх будаўнікоў да ўзвядзення жылля на Растоўшчыне.

Фота — bymedia.net