Беларусы ўдзельнічаюць у III Еўрапейскім кангрэсе правоў чалавека
Ён праходзіць у польскім горадзе Катавіцы.
Сёлетні кангрэс цалкам прысвечаны працэсам дэмакратызацыі ва Усходняй Еўропе. Сярод беларускіх удзельнікаў — дырэктар Еўрарадыё Зміцер Новікаў, першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, рэдактарка сайта "Хартыя-97" Наталля Радзіна. Між іншым, яны паўдзельнічалі ў дыскусіі на тэму ролі новых медыяў у працэсах дэмакратызацыі Беларусі.